Цэнтр шведскіх даследаванняў - адукацыйна-інфармацыйны цэнтр, асноўнай дзейнасцю якога з'яўляецца арганізацыя курсаў па шведскай, нарвежскай, фінскай, дацкай, ісландскай і нідэрландскай мовах, а таксама правядзенне культурна-інфармацыйных мерапрыемстваў з мэтай распаўсюджвання ведаў аб Швецыі і іншых краінах Паўночнай Еўропы.
Цэнтр шведскіх даследаванняў быў заснаваны ў сакавіку 2002 года пры падтрымцы Шведскага інстытута, Стакгольм.
З сакавіка 2005 года Шведскі цэнтр уваходзіць у Цэнтр міжнародных даследаванняў (CfIS), інфармацыйна-даследчую арганізацыю
Курсы
Хочаце вывучаць адну з паўночных моў? Ці ўжо вывучаеце, але хацелі б удасканаліць свае веды на занятках з носьбітамі мовы? Запісвайцеся на нашы курсы, мы будзем Вам рады! Курсы праходзяць на розных узроўнях: ад пачатковага да свабоднага валодання (A1-C1)
Шведская
Ці блізка вам паняцце lagom, або прынцып “у самы раз”? Ці вы хацелі б разумець значэнні ўсіх назваў у IKEA? Магчыма, вы любіце піць каву роўна гэтак жа, як шведы любяць fika. Калі вы пазналі ў гэтым апісанні сябе, то хутчэй запісвайцеся на курсы шведскай мовы ў Цэнтры шведскіх даследаванняў!
Нарвежская
Нарвегія – краіна фіёрдаў, велічнай прыроды і палярнага ззяння. Яе жыхары спакойныя, працавітыя і стрыманыя. І ніхто, хто хоць раз наведае гэтую краіну, не застанецца абыякавым. І калі Нарвегія таксама займае асобнае месца ў вашым сэрцы, то вывучыць гэтую паўночную мову вы можаце на моўных курсах у Цэнтры шведскіх даследаванняў!
Фінская
Фінская мова ідэальна падыходзіць для аматараў сауны і сапраўднай зімы, для тых, хто марыць убачыць паўночнае ззянне і наведаць месца жыхарства сапраўднага Санты. Гэтая экзатычная мова захоплівае з першых заняткаў. А пачаць яе вывучэнне можна на моўных курсах у Цэнтры шведскіх даследаванняў.
Нідэрландская
Якія магчымасці вам адкрывае веданне нідэрландскай мовы? Нідэрландская мова з'яўляецца роднай для больш за 23 мільёнаў чалавек. На ёй размаўляюць, галоўным чынам, у Нідэрландах і ў паўночнай Бельгіі, але ёй таксама карыстаюцца і ў некаторых абласцях паўночнай Францыі і Германіі. Веданне гэтае мовы адкрые вам дзверы для адукацыі, стажыровак і пошуку працы. І для гэтага трэба зрабіць толькі адзін крок – запісацца на моўныя курсы Цэнтра шведскіх даследаванняў.
Дацкая
Паводле даследаванняў, датчане – самыя шчаслівыя і ціхамірныя людзі ў свеце. Менавіта яны прыдумалі такое паняцце, як “hygge” – пачуццё ўтульнасці і камфортных зносін з адчуваннямі дабрабыту і задаволенасці. Вы жадаеце стаць часткай гэтага ладу жыцця? Для гэтага трэба толькі запісацца на моўныя курсы Цэнтра шведскіх даследаванняў.
Ісландская
Ісландыя – краіна аддаленая, прыцягальная сваімі прыроднымі краявідамі і паўночнай атмасферай. І мова ісландцаў такая ж унікальная, як і гэты непрыступны востраў. Ці хочаце вы стаць бліжэй да старажытнай культуры, якая засталася некранутай яшчэ з 9-10 стагоддзяў, і быць адным з 300 тысяч чалавек, якія размаўляюць на гэтай мове? Тады моўныя курсы Цэнтра шведскіх даследаванняў – ваша ідэальная магчымасць!
Чаму мы?
Унікальныя мовы
Курсы унікальных моў (шведская, фінская, нідэрландская, дацкая, нарвежская, ісландская) на розных узроўнях
Унікальныя праграмы
Сучасная вучэбная літаратура, якая абнаўляецца і папаўняецца штогод З узроўню Б1 навучанне вядзецца на выкладаемай мове - плаўны пераход паступова пачынаецца з узроўню А2
Бясплатны пробны занятак
Бясплатныя пробныя заняткі па мовах
Бясплатныя мерапрыемствы
сустрэчы з носьбітамі моў
гутарковыя клубы
кансультацыі па адукацыйных магчымасцях краін рэгіёну
адкрытыя мерапрыемствы і культурна-адукацыйныя праекты
Супрацоўнікі
Высокакваліфікаваныя выкладчыкі-энтузіясты, якія праходзілі стажыроўкі ў краінах выкладаемых моў
Практыка для студэнтаў у цэнтры
Магчымасць праходжання практыкі ў цэнтры для студенто
Нашы выкладчыкі
Высокакваліфікаваныя выкладчыкі, многія з якіх прайшлі навучанне за мяжой, а таксама якія пацвердзілі ўзровень валодання мовы міжнароднымі тэстамі.
Сертыфікаты
Усе студэнты, якія прапусцілі не больш за 50% заняткаў і здалі фінальны тэст, маюць права на атрыманне сертыфіката на шведскай/нарвежскай/дацкай/фінскай/нідэрландскай/ісландскай/англійскай/рускай/беларускай мовах
Вопыт працы Цэнтра
У 2021 годзе нашаму Цэнтру споўнілася 20 гадоў! Такая лічба служыць выдатным доказам нашай кампетэнцыі і паспяховасці. Нашы выкладчыкі выдатна ведаюць сваю працу і дапамогуць разабрацца ў любой мове! Бо за гэтыя гады мы выпусцілі тысячы студэнтаў! З намі вы забудзецеся што такое моўны бар'ер!
Методыка выкладання
Штогод нашы выкладчыкі наведваюць міжнародныя канферэнцыі па методыцы выкладання моў. Аўтэнтычныя матэрыялы, культурна - гістарычная кампетэнцыя, камунікатыўная методыка - усё гэта чакае вас на нашых занятках. Забудзьцеся аб завучванні сумных тэм, нудных перакладах і зубрэння!
Дадатковыя спецкурсы
Рыхтуецеся здаваць Тисус? Ці задумваецеся аб пераездзе ў Нарвегію і здачы экзамену? У нашым цэнтры ў вас ёсць шанец падрыхтавацца да розных нацыянальным тэстаў для пацверджання ўзроўню валодання мовай. Напішыце нам і мы пракансультуем Вас па тэстах і іх падрыхтоўцы
ЗАПІСАЦЦА НА КУРСЫ
Ніжэй вы зможаце запісацца на моўныя курсы Цэнтра шведскіх даследаванняў
Націскаючы на кнопку, вы даяце згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаецеся з палітыкай прыватнасці