Swedish centre
Swedish centre

FAQ

  • Колькі доўжацца заняткі?
    Калі вы займаецеся індывідуальна, то вы можаце самі выбраць працягласць заняткаў і іх колькасць у тыдзень: гэта можа быць па 60, 90 або 120 хвілін адзін або некалькі разоў на тыдзень. У групах працягласць заняткаў таксама можа быць рознай, аднак, як правіла, калі група ад 5 чалавек, то занятак складае 120 хвілін
  • Колькі доўжыцца курс?
    Курс А1 і А2 складаецца з 32 заняткаў. Курсы на узроўнях Б1 і Б2 могуць быць прадоўжаны на меркаванне выкладчыка.
  • Колькі каштуюць курсы?
    Кошт залежыць ад колькасці чалавек у групе і працягласці заняткаў. Больш падрабязна з нашымі коштамі вы можаце азнаёміцца тут.
  • Як аплачваць курсы?
    Пры наборы ў групы студэнты ўносяць перадаплату 100 беларускіх рублёў і могуць прыступіць да заняткаў толькі пасля аплаты. Нас няма ў АРІП, таму вы можаце зрабіць аплату ў інтэрнэт-банкінгу з дапамогай функцыі “адвольны плацёж (плацёж па рэквізітах).”
  • Якімі матэрыяламі вы карыстаецеся? Ці можна браць падручнікі дадому?
    У нашым цэнтры выкарыстоўваюцца падручнікі і дадатковыя рэсурсы толькі замежнага паходжання. На жаль, падручнікі на рукі не выдаюцца, бо яны вельмі дарагія і транспарціроўка іх у Беларусь не такая простая. Аднак у кожнага нашага слухача ёсць магчымасць узяць любую кнігу з нашага каталога бібліятэкі.