Swedish centre
Ru

Міхаіл Зеляноўскi - выкладчык дацкай мовы

📌Працягваем знаёмства з сябрамі Цэнтра шведскіх даследаванняў - і сёння вітаем выкладчыка дацкай мовы Міхаіла Зеляноўскага 🇩🇰

👨‍🎓Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і магістратуру Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве па спецыяльнасці "Міжнародная гандлёвая палітыка". Пачаў вывучаць дацкую мову падчас вучобы ў дацкай гімназіі ў 2011 годзе, потым працягваў адукацыю ў Цэнтры. Знаёмства з Даніей пачалося, яшчэ калі мне было 5 год.

👨‍💻Зараз працую спецыялістам у сферы міжнародных эканамічных адносін і выкладчыкам у БДУ, актыўна практыкую ангельскую, нямецкую і дацкую мовы.

📸Вельмі люблю падарожнічаць па Беларусі, рабіць прыгожыя фотаздымкі і гуляць у настолкі.

3 цікавых факта пра мяне:

🎺 9 год іграў на трубе ў джазавым аркестры, выступаў на пляцоўках у Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі.
🌱Вельмі падтрымліваю зялёную эканоміку - выступаў на канферэнцыях у Беларусі, Расіі, Літве, удзельнічаў у розных адукацыйных праектах у Беларусі, Расіі, Германіі, Даніі і нават даваў інтэрвью на радыё.
🧑‍🎄Падчас навучання ў Даніі у́дзельнічаў у гарадскім святкаванні Нараства Хрыстова ў якасці эльфа-памочніка дацкага Дзеда Мароза