Swedish centre
Ru

Яўген Папакуль - выкладчык ісландскай мовы 🇮🇸

📌 Мы вырашылі, што вам пара пачаць знаёміцца з нашымі выкладчыкамі!

Сёння мы раскажам вам пра нашага выкладчыка ісландскай мовы 🇮🇸

Яўген Папакуль скончыў ПДУ па спецыяльнасці “Ангельская мова. Нямецкая мова”. У якасці трэцяй замежнай ва ўніверсітэце пачаў вывучаць шведскую мову, працягваў у летніх школах Axvall і Malung, а таксама на курсах для выкладчыкаў-скандынавістаў у Billströmska folkhögskola. Кандыдат філалагічных навук, у 2018 годзе абараніў дысертацыю, прысвечаную шведскім, шатландскім і ангельскім баладам пра звышнатуральнае.

📎 З 2020 года актыўна займаецца старажытнаісландскай літаратурай і сучаснай ісландскай мовай, выдаў поўны пераклад “Паэтычнай Эды” і “Празаічнай Эды” на беларускую мову.

Чым цікавыя гэтыя кнігі? 📚 Па сутнасці, гэта галоўныя крыніцы нашых ведаў па скандынаўскай міфалогіі, якія да нядаўняга часу былі недаступнымі для беларускіх чытачоў на роднай мове. Радуе, што пераклад выкананы з арыгіналу – старажытнаісландскай мовы, што, безумоўна, дадае вартаці кнігам.

❗️Падрабязней пра перакладчыцкую дзейнасць Яўгена можна даведацца з інтэрв'ю часопісу "Паўночны вецер", а таксама з перадачы “Суразмоўцы”. Спасылкі на інтэрв'ю вы можаце знайсці ў нашых сторис

На сённяшні дзень чакаюць выхаду яшчэ дзве кнігі: “Эда. Забытыя песні” з выбранымі прыкладамі старажытнаісландскай паэзіі і “Пасмай пра Торвальда Вандроўніка”, а таксама зборнік “Скандынаўскія народныя балады” з перакладамі з шасці моваў. А ўжо выдадзеныя кнігі можна набыць па спасылках у нашых сторыс.

А напрыканцы некалькі цікавых фактаў пра Яўгена:

• Самы высокі пункт, дзе ўдалося пабываць Яўгену, – пік гары Віерамварэ ў Швецыі (1 км 711 м), найніжэйшы – шахта па здабычы жалезнай руды прадпрыемства LKAB у шведскім горадзе Кіруна (540 метраў ніжэй за ўзровень зямлі), самы паўночны – горад Нарвік у Нарвегіі (209 км паўночней за Палярны круг)

• Акрамя моваў і перакладаў Яўген цікавіцца архітэктурай, рэстаўрацыяй і нумізматыкай

• Смачна гатуе 🍝