Swedish centre
Ru

Анастасiя Майская - выкладчык шведскай мовы

Hej-hej! 👋

Гэтыя вітальныя словы я казала ўжо безліч разоў, і, спадзяюся, што буду казаць ўсё жыццё.

Я пачала выкладаць шведскую ў 2010 годзе і працягваю дагэтуль 🇸🇪 За гэты час у мяне было шмат вучняў розных узроўняў валодання шведскай, таксама я ладзіла розныя тэматычныя курсы (па бізнес-шведскай, перакладзе і інш.) і мерапрыемствы, прысвечаныя шведскай мове 📚

✨ Кожны занятак для мяне — гэта радасць! Узамен на свае веды шведскай ад сваіх вучняў (а я памятаю ўсіх ад аднаго!) я атрымліваю натхненне, радуючыся кожнаму іх поспеху

Таксама я ўдзячна Цэнтру і маім самым лепшым у свеце калегам за падтрымку і магчымасць рабіць тое, што я люблю 🫂

Да сустрэчы на занятках!

Vi ses!