“Пра брутальных ісландскіх скальдаў, альбо Чаму слова мацнейшае за сякеру”
З гэтай лекцыі вы даведаецеся пра тое, хто такія скальды, якія стылістычныя прыёмы яны любілі болей за ўсё, а таксама ці дазвалялі сабе старажытнаісландскія паэты лаяцца. Яшчэ вы навучыцеся разгадваць кенінгі і дазнаецеся, чаму сапраўдны скальд аніколі не назваў бы рыдлёўку рыдлёўкай. Лектар: Яўген Папакуль, кандыдат філалалагічных навук, выкладчык ПДУ, перакладчык эдычнай літаратуры (“Эда. Песні пра багоў” (2021), “Эда Сноры Стурлусана” (2021)).
Уваход вольны па папярэднім запісе:
https://docs.google.com/forms/d/1LfzbSVso4XjkLB7uzBRMxOPhKu5kCkQPvYrhJnjKC4w/edit