Абноўлена 21.06.19
Цэнтр шведскіх даследаванняў шукае новага супрацоўніка ў сваю каманду!
Вакансія - Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю
Апісанне працы
Асноўныя абавязкі:
- стварэнне кантэнту для сайта і сацыяльных сетак Цэнтра
- размяшчэнне і абнаўленне інфармацыі на сайце і ў сацыяльных сетках
- распрацоўка і ажыццяўленне PR плана
- развіццё кантактаў са знешняй і ўнутранай аўдыторыяй Цэнтра
- удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў
Патрабаванні:
- Вопыт працы ў сферы камунікацыі і PR
- Абавязковае веданне рускай і ангельскай моў
- Веданне беларускай мовы пажадана
- Веданне шведскай мовы будзе перавагай
- Добрыя навыкі камунікацыі, планавання і арганізацыі
- Навыкі працы з сацыяльнымі сеткамі і мэнэджментам сайта
- Крэатыўныя ідэі для стварэння кантэнту
Занятасць - паўстаўкі.
Дасылайце Ваша рэзюмэ на info@swedishcentre.org да 30 чэрвеня (уключна).