Заканчваю факультэт англійскай мовы МДЛУ. У 2018 годзе прайшла навучанне ў Вышэйшай народнай школе г. Малунг, Даларна. Пішу дыплом па тэме «Дэмінутывы ў беларускай, англійскай і шведскай мовах».
Абрала шведскую мову, як ні дзіўна, дзякуючы вывучэнню нарвежскай у Цэнтры. Нажаль, у МДЛУ нарвежскую мову ў якасці другой замежнай не выкладаюць, таму мой позірк упаў на шведскую. Я вельмі рада, што так здарылася.
Закахалася ў краіну падчас сваёй першай паездкі. Тады мяне ўразілі шыкоўныя прыродныя пейзажы і спагадлівыя, добрыя людзі. А таксама культура і менталітэт.
Шчасліва быць часткай каманды Цэнтра шведскіх даследаванняў і дапамагаць людзям авалодаць новай мовай з такім жа велізарным жаданнем і патэнцыялам, з якім калісьці пачынала вывучаць яе я.