-
Швецыя і шведская мова
Швецыя і шведская моваШвецыя ўваходзіць у дзесятку самых шчаслівых краін свету. Гэта трэцяя па велічыні краіна ў ЕС па памеры тэрыторыі пасля Францыі і Гішпаніі. Па ўзроўні чалавечага развіцця Швецыя займае другое месца ў ЕС, а ў рэйтынгу краін з лепшай рэпутацыяй - першае месца ў свеце.
- Шведская мова з'яўляецца самай распаўсюджанай у Скандынавіі.
На ёй размаўляе больш за 10 млн людзей. Толькі 53 з больш чым 6500 моў у свеце маюць большую колькасць людзей, якая будзе валодаць гэтымі мовамі. Шведская мова з'яўляецца афіцыйнай у Швецыі, Фінляндыі і Аландскіх выспах.
Шведская мова адносіцца да германскай моўнай групы, таму яе будзе даволі лёгка вывучаць людзям, якія валодаюць англійскай ці нямецкай. А ведаючы шведскую, лёгка вывучыць нарвежскую і дацкую. Па дадзеных даследавання «Шведская мова ў Беларусі» 100% апытаных валодаюць першай замежнай мовай і абіраюць шведскую ў якасці другой. Але нават калі Вы не валодаеце аніякай замежнай мовай наогул, то засвоіць шведскую не толькі магчыма, але і вельмі даступна ды проста.
- Валоданне шведскай мовай дае перавагу для навучання і стажыравання ў Швецыі, удзелу ў міжнародных праектах. Напрыклад, 33% рэспандэнтаў атрымлівалі стыпендыі на навучанне ў Швецыі па дадзеных навуковага даследавання "Шведская мова ў Беларусі", якое праводзілася ў цэнтры ў 2017 г.
Цэнтр прапануе ўнікальную магчымасць здаць міжнародны тэст на валоданне шведскай мовай Tisus. Тэст прызнаны ўсімі універсітэтамі Швецыі як пацвярджэнне ведаў шведскай мовы.
- Валоданне шведскай мовай адкрывае новыя магчымасці для працы. Паводле даследавання "Шведская мова ў Беларусі", 45% апытаных выкарыстоўваюць шведскую на працоўным месцы, у 15% рэспандэнтаў валоданне шведскай мовай з'яўлялася абавязковым пры працаўладкаванні, у 42% рэспандэнтаў валоданне шведскай мовай было пераважным пры працаўладкаванні.
Вы скажаце: “Усе валодаюць англійскай мовай!" Сапраўды, знаходзіць інфармацыю пра Швецыю і мець адносіны са шведамі можна і на англійскай, але часта ўласны (наш) і іх ўзроўні валодання мовай з’яўляюцца недастатковымі, каб весці паўнавартасную камунікацыю. Калі Вы не валодаеце шведскай мовай, а разам з тым і асаблівасцямі ментальнасці шведаў, то Вам будзе вельмі складана знайсці да іх падыход.
- Валоданне шведскай мовай - гэта магчымасць для тых, хто марыць глыбока вывучаць скандынаўскую культуру і традыцыі, падарожнічацю, чытаць у арыгінале шведскія кнігі. 2-3 разы на месяц у Цэнтры праводзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі і яркімі прадстаўнікамі шведскай культуры.
Карысныя спасылкі:
Sweden.se - гэта афіцыйны партал Швецыі. Там Вы зможаце знайсці ўсю неабходную Вам інфармацыю пра краіну: ад агульных звестак пра шведскае грамадства да пытанняў эканомікі і палітыкі, навін, культурнага жыцця і актуальных падзеях.
СМІ і навіны
Шведская мова
Гэтыя спасылкі могуць спатрэбіцца тым, хто вывучае шведскую мову і краіназнаўства.
Рэсурс па шведскай мове " Крэатыўная педагогіка"
Анлайн-слоўнік сінонімаў шведскай мовы
Шведскі інстытут мовы і фальклору
Праект " Ett steg mot Sverige"
Дадаткова
Шведскія народныя вышэйшыя школы
Вывучэнне шведскай мовы
http://www.uttal.se
http://pratar.weebly.com/
http://www.digitalasparet.se/safir/startsida.htm
http://www.thelocal.se/blogs/swedishteacher/
http://taipoint.org/swedish-verbs/
http://www.grundenisvenska.se/Групы ў фэйсбуку:
Мы вучым шведскую мову https://www.facebook.com/groups/Vi.studerar.svenska/
Шведскае вымаўленне https://www.facebook.com/groups/Svenskt.uttal/
https://www.facebook.com/groups/uttalet/
https://www.facebook.com/groups/best.pronunciation/
Граматыка https://www.facebook.com/groups/studera.svensk.grammatik/
https://www.facebook.com/groups/partikelverb/
Спіс дзеясловаў https://www.facebook.com/groups/Svenska.verblistor/
https://www.facebook.com/groups/Svensk.prosodi/
Медыцынская шведская моваhttps://www.facebook.com/groups/medicinsk.svenska/
Шведская для ангельскамоўных https://www.facebook.com/groups/svenska.engelska/
Шведская для рускамоўных https://www.facebook.com/groups/svenska.ryska/
Агульнае https://www.facebook.com/groups/sprakhjalp/
https://www.facebook.com/groups/Alla.sprak/
https://www.facebook.com/groups/linguisticcoincidences/
Дыялект Сконе(skånska) https://www.facebook.com/groups/talaskanska/
Падарожжа па Швецыі https://www.facebook.com/groups/Sweden.Travel/