У выдавецтве “Тэхналогія” паступіла ў продаж “Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” ў беларускамоўным перакладзе нашага выкладчыка ісландскай мовы Яўгена Папакуля. Самая казачная, самая паэтычная... шмат у чым гэтая сага “самая”
Выданне яднае тры асноўныя рэдакцыі твора й пашыраныя версіі ўсіх паэтычных уставак, а таму чытачы змогуць пазнаёміцца з поўнай гісторыяй мяча Цюрвінга, слынных Хэрвёр, Хэйдрэка, Анганцюра ды іншых не меней цікавых персанажаў. А яшчэ там 20 ілюстрацый – своеасаблівых выяваў на шчытах, але ў сучаснай інтэрпрэтацыі!