By

Чаму варта выбраць Цэнтр шведскіх даследаванняў

📌 Ваша сэрца заўсёды цягнула да Скандынавіі, і вы ўжо даўно задумваецеся аб вывучэнні шведскай, дацкай, нарвежскай або фінскай?

Калі ваш адказ "так", то прапануем вам прайсці навучанне ў нашым Цэнтры!

📎 Чаму варта выбраць нас?

1. У нас працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, якія праходзілі стажыроўкі ў краінах выкладаемых моў, а таксама штогод наведваюць міжнародныя канферэнцыі па методыцы выкладання моў. Аўтэнтычныя матэрыялы, культурна-гістарычная кампетэнцыя, камунікатыўная методыка - усё гэта чакае вас на нашых занятках. Забудзьцеся аб завучванні сумных тым i нудных перакладах!

2. Студэнты маюць права на атрыманне сертыфіката на любой мове.

3. Акрамя гэтага, вас чакаюць сустрэчы з носьбітамі моў, гутарковыя клубы, кансультацыі па адукацыйных магчымасцях краін рэгіёну, адкрытыя мерапрыемствы і культурна-адукацыйныя праекты

4. Сучасная вучэбная літаратура, якая абнаўляецца і папаўняецца штогод

З узроўню Б1 навучанне вядзецца на выкладаемай мове - плаўны пераход паступова пачынаецца з узроўню А2

Вы можаце гэта праверыць і на сваім вопыце - спачатку наведаўшы бясплатны пробны занятак, а потым і запісаўшыся на нашы курсы!

📎 Уся інфармацыя указана ў нашым профілі, а запісацца можна па спасылцы

Да сустрэчы на занятках!