Дык вось, мы нядаўна пазнаёміліся з традыцыямі Даніі 🇩🇰
Пад чулым кіраўніцтвам нашага выкладчыка дацкай мовы, Міхаіла Зеляноўскага, мы спасцігалі свет дацкага Раства
Кожны змог панесці з сабой часцінку свята, бо разам мы зрабілі традыцыйнае дацкае ўпрыгожванне — julehjerte ❤️🩹
І ніхто не застаўся галодным — ўсе змаглі пачаставацца традыцыйнай рысавай кашай з узбітымі вяршкамі і міндалём 🥣
Мы віншуем Вас, нашых слухачоў, сяброў і калег, з Калядамі і Новым годам! ✨ ⠀ З нецярпеннем будзем чакаць магчымасці зноў сустрэцца з вамі ў наступным годзе!