(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5

Интернациональная 11a, офис 27

Интернациональная 11a, офис 27

(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5
(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5

Интернациональная 11a, офис 27

Адкрыццё цэнтра
Імпрэза адкрыцця Цэнтра скандынаўскіх даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту адбылася ў Мінску 22 сакавіка 2002 года. Удзел ў імпрэзе ўзялі прадстаўнік Камісіі па міжнародных справах парламента Швецыі Урбан Алін, прадстаўнікі акадэмічнае супольнасці Беларусі і Швецыі, амбасады Швецыі і другіх акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій, Міністэрства адукацыі і Міністэрства знешніх спраў Рэспублікі Беларусь, журналісты з Беларусі ды Швецыі. Падчас адкрыцця Цэнтра шведскі парламентарый Урбан Алін адзначыў, што супрацоўніцтва паміж моладдзю Беларусі і Швецыі, магчымасць пабываць у Швецыі для беларускіх студэнтаў, а для шведскіх — у Беларусі паспрыяе дыялогу паміж нашымі дзвюма краінамі, а дыялог, у сваю чаргу — дэмакратычным зменам у Беларусі. «Гэта знак для скандынаўскіх краін, што трэба пачынаць тут работу», — мовіў Урбан Алін. На вечарыне адкрыцця была падпісаная дамова паміж Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам й Універсітэтам Паўднёвага Стакгольма аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі і навукі.