Пра нас
Кантактная інфармацыя
Цэнтр шведскіх даследаванняў
Цэнтр міжнародных даследаванняў
Інтэрнацыянальная 11a, офіс 27
220030 Minsk, Belarus
view on map
Тэл./факс: (375-17) 306-08-13
info@swedishcentre.org
Цэнтр шведскіх даследаванняў (CSS)
– навучальна-iнфармацыйны цэнтр, асноўнай дзейнасцю якога з’ўляецца арганiзацыя курсаў па шведскай мове, а таксама правядзенне культурна-iнфармацыйных мерапрыемстваў з мэтаю па-шырэння ведаў пра Швецыю
Дзейнасць Цэнтра накiравана на вырашэнне дзьвюх галоўных задач.
Па-першае, распаўсюджванне ў Беларусi ведаў i iнфармацыi пра Швецыю, яе гiсторыю, культуру, мову, сучаснае палiтычнае, эканамiчнае i сацыяльнае жыццё.
Па-другое, праз сумесные праекты i кантакты са шведскiмi партнёрамi пашырэнне зацiкаўленасцi з боку Швецыi да супрацоўнiцтва з Беларуссю ў сферы адукацыi, навукi, культуры i мастацтва.
Наша гісторыя
Цэнтр шведскiх даследаванняў быў заснаваны ў сакавіку 2002 года пры падтрымцы Шведскага iнстытута, Стакгольм (www.si.se), якi i на сённяшнi дзень з’ўляецца асноўным шведскiм партнёрам CSS.
Першая акадэмiчная праграма была зроблена су-месна з Унiверсiтэтам Паўднёвага Стакгольма i ўяўляла сабою курс па краiназнаўству Швецыi i шведскай мове.
З сакавiка 2005 года Шведскi цэнтр уваходзiць у Цэнтр мiжнародных даследаванняў (CfIS), інфармацыйна-даследчыскую арганізацыю, якая аб’ядноўвае дзейнасць трох устаноў: Інстытута нямецкіх даследаванняў (IfD), Франка-беларускага цэнтра (CFB) ды Цэнтра шведскіх даследаванняў.
Сярод іншых партнёраў Цэнтра можна назваць Амбасаду Швецыі ў Беларусі, з якой Шведскі цэнтр часта супрацоўнічае ў правядзенні розных культурных ды інфармацыйных мерапрыемстваў.