+375 17 306 08 13
+375 29 331 444 5

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

+375 17 306 08 13
+375 29 331 444 5
+375 17 306 08 13
+375 29 331 444 5

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

Моўныя курсы 2020

Вы доўга чакалі гэтага моманту, а мы проста згаралі ад нецярпення - усё гэта, вядома ж, звязана з наборам на новы навучальны год 20/21. І вось, нарэшце, мы можам вымавіць гэтыя словы: Цэнтр шведскіх даследаванняў аб'яўляе набор на АФЛАЙН і АНЛАЙН курсы скандынаўскіх моў!

 

У гэтым годзе перад вамі адкрыты цудоўныя магчымасці:

  • вы можаце запісацца на курсы ШВЕДСКАЙ мовы ўсіх узроўняў: ад А1 да С1 па еўрапейскай шкале CEFR. Папярэдні расклад і ўмовы курсаў ШВЕДСКАЙ «з нуля» – тут, курсаў ШВЕДСКАГА для працягваючых – тут
  • вы можаце пачаць вывучаць НАРВЕЖСКУЮ ці ж далучыцца да працягваючых груп. Падрабязная інфармацыя – тут
  • вы можаце стаць часткай унікальных для Беларусі груп ФІНСКАЙ, ДАЦКАЙ або ІСЛАНДСКАЙ моў. Расклад і ўмовы – тут
  • вы можаце пачаць размаўляць па-НІДЭРЛАНДСКУ з дапамогай нашых заняткаў. Даведацца больш – тут

 

Для вашай зручнасці моўныя курсы праходзяць у ранішні і/або вячэрні час з панядзелка па суботу ўключна. Расклад можа быць скарэкціраваны!

 

Чаму варта запісацца на курсы цэнтра?

  • мы прапаноўваем 6 унікальных моў, многія з якіх можна вывучыць толькі ў Цэнтры: шведская, нарвежская, фінская, дацкая, ісландская і нідэрландская;
  • у нас высокакваліфікаваныя выкладчыкі, якія "гараць" сваёй справай і пастаянна ўдасканальваюць свае навыкі як у Беларусі, так і ў краінах Паўночнага рэгіёна;

А АКРАМЯ ТАГО:

бясплатныя сустрэчы з носьбітамі моў;

   пробныя заняткі;

                        стажыроўкі (на конкурснай аснове);

                                  сустрэчы кінаклуба і гутарковых клубаў;

                                  наведванне библіятэкі і відэатэкі

 

! Заняткі ў Цэнтры праходзяць з захаваннем усіх мер засцярогі: мы набіраем не больш за 12 чалавек у групу, забяспечваем чысціню паветра з дапамогай УФ-ачышчальніка і арганізуем перапынкі паміж заняткамі розных груп, каб пазбегнуць навалы вялікай колькасці людзей.

 

Навучанне замежным мовам у Цэнтры праходзіць у дынамічнай і жывой манеры з выкарыстаннем комплексу сучасных методык. Водгукі аб нашай працы вы можаце паглядзець тут.

 

Запіс ўжо пачаўся! Адпраўляйце заяўку на info@swedishcentre.org (ваша імя, кантактныя дадзеныя, абраная мова і ўзровень) або тэлефануйце нам: +375 29 3314445, +375 17 3060813.

 

Чакаем вас!