(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5
(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы

Кожны год у рэгіёне Балтыйскага мора традыцыйна ладзіцца "Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы". Мэта праекта - папулярызацыя чытання і літаратуры ў цэлым, а таксама скандынаўскай традыцыі апавядання ў прыватнасці. У гэты раз "Тыдзень" праходзіць з 11 па 17 лістапада 2019, і Беларусь таксама ўдзельнічае!


Iдэя "Тыдня літаратуры краін Паўночнай Еўропы" заключаецца ў чытанні трох кніг, якія падабраны для трох узроставых груп: дзеці, падлеткі і дарослыя. Тэмай гэтага года стала «Нардычнае святкаванне», і гэта нездарма. Канфедэрацыя паўночнаеўрапейскіх асацыяцый (арганізатар праекта) святкуе свой 100-гадовы юбілей, таму і ўрыўкі кніг сёлета адлюстроўваюць тэму святкавання.

У Беларусі праект рэалізуецца з 2015 года. За гэты час у ім прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў устаноў па ўсёй рэспубліцы. Сярод іх - школы, гімназіі, універсітэты, адукацыйныя цэнтры і бібліятэкі. У суседняй Літве ў мінулым годзе ўдзел у Тыдні прынялі больш за 600 устаноў - папулярнасць праекта ва Усходняй Еўропе расце з кожным годам. Мы запрашаем і вас далучыцца да гэтага маштабнага міжнароднага праекта!

 

УДЗЕЛ БЯСПЛАТНЫ, але абавязкова РЭГІСТРАЦЫЯ! Каб дапамагчы вам зрабіць мерапрыемства больш прывабным і цікавым, Цэнтр шведскіх даследаванняў дашле вам плакат праекта, папяровыя сцяжкі ўсіх нардычных краін і дыплом аб удзеле (у папяровым і / або электронным выглядзе).

 

Як прыняць удзел?

  1. Падаць заяўку на афіцыйнай старонцы пректа: ЗАЯЎКА* Пасля падачы заяўкі на вашу пошту прыйдзе ліст-пацверджэнне аб удзеле на дацкай мове, на яго адказваць ня трэба.
  2. Абраць дату і час, калі вы хацелі б правесці мерапрыемства, а таксама книігу, якую хацелі б прадставіць. У гэтым годзе чытаюць урыўкі з наступных кніг:


Афіцыйны сайт праекта: https://www.nordisklitteratur.org/viru

 

Вы становіцеся часткай маштабнага міжнароднага праекта, спрыяеце папулярызацыі культуры чытання на роднай мове і ідзяце ў нагу з актуальным літаратурным рухам!


Таксама ў рамках Тыдня можна прыняць удзел у ФОТАКОНКУРСЕ. Два гады запар - у 2017 і 2018 гадах - Беларусь выйграе там памятныя прызы


Каардынатар праекта ў Беларусі - Цэнтр шведскіх даследаванняў. Па ўсіх пытаннях аб фармаце праекта і ўмовах удзелу вы можаце звяртацца да нас: info@swedishcentre.org.

Выказваем падзяку выдавецтву Зміцера Коласа за супрацоўніцтва!