(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5
(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

О нас

Пра Цэнтр

Цэнтр шведскіх даследаванняў - адукацыйна-інфармацыйны цэнтр, асноўнай дзейнасцю якога з'яўляецца арганізацыя курсаў па шведскай, нарвежскай, дацкай, фiнскай, iсландскай i нiдэрландскай мовах, а таксама правядзенне культурна-інфармацыйных мерапрыемстваў з мэтай распаўсюджвання ведаў пра Швецыю  і іншыя краіны Паўночнай Еўропы.
 
 
Перавагі і паслугі Цэнтра:
 

* Моўныя курсы УНIКАЛЬНЫХ МОЎ на розных узроўнях па прыемным кошце

* Уваходзіць у кошт курсаў: сучасная навучальная літаратура, якая абнаўляецца і папаўняецца штогод

* Зручны расклад і зручнае размяшчэнне Цэнтра

* Бясплатныя сустрэчы з носьбітамі моў

* Бясплатныя пробныя заняткі па мовах

* Бясплатныя гутарковыя клубы

* Бясплатныя стажыроўкі па вывучэнні моў (на конкурснай аснове)

* Бясплатныя Кансультацыi па адукацыйных магчымасцях краін рэгіёну

* Мноства Бясплатных адкрытых мерапрыемстваў і культурна-адукацыйных праектаў

* Высокакваліфікаваныя выкладчыкi-энтузіясты, якія праходзілі стажыроўкі ў адпаведных краінах

* Унікальная магчымасць здаць міжнародны тэст па шведскай мове Цiсус на базе Цэнтра

* Больш за 1000 кніг (арыгінальная і адаптаваная літаратура на ўсіх паўночнаеўрапейскіх мовах, а таксама на англійскай, рускай і беларускай)!
Такога няма нідзе ў Беларусі! Кнігі даступныя таксама тым, хто не навучаецца ў цэнтры. БЯСПЛАТНА!

* Аўдыё- і відэаматэрыялы (большасць з іх немагчыма знайсці ў Інтэрнэце) даступныя таксама тым, хто не навучаецца ў цэнтры. БЯСПЛАТНА!

* Пры ўмове паспяховага заканчэння любога курса мовы слухачы атрымліваюць афіцыйны сертыфікат Цэнтра

* Супрацоўніцтва са шведскімі найбуйнейшымі арганізацыямі ў сферы падтрымкі вывучэння шведскай мовы за мяжой

* Супрацоўніцтва з дыпламатычнымі місіямі некалькіх краін рэгіёну: сумесныя мерапрыемствы, удзел у якіх заўсёды БЯСПЛАТНЫ

* Практыка для студэнтаў у Цэнтры

* Дзіўная Атмасфера і месца сустрэч

 

ВОДГУКІ пра нашу працу Вы можаце знайсці на сайце або тут!

КРУТОЕ РАССЫЛАННЕ НАВIН! Цэнтр рэгулярна робіць крэатыўнае і цікавае рассыланне самых актуальных навін і падзей. Вы можаце падпісацца і быць у курсе ўсіх адукацыйных і культурных мерапрыемстваў Цэнтра, а таксама ведаць навіны нашых партнёраў. Для падпіскі дасылайце любое паведамленне на centreforswedishstudies@gmail.com.

Наша гiсторыя

Цэнтр шведскіх даследаванняў быў заснаваны ў сакавіку 2002 года пры падтрымцы Шведскага інстытута, Стакгольм.
 
Першая акадэмічная праграма была створана сумесна з універсітэтам Паўднёвага Стакгольма і ўяўляла сабой курс па краіназнаўству Швецыі і шведскай мове.
 
З сакавіка 2005 года Шведская цэнтр уваходзіць у Цэнтр міжнародных даследаванняў (CfIS), інфармацыйна-даследчую арганізацыю, якая аб'ядноўвае дзейнасць дзвюх устаноў: Франка-беларускага цэнтра (CFB) і Цэнтра шведскіх даследаванняў.
 
Сярод іншых партнёраў Цэнтра можна назваць Пасольства Швецыі ў Беларусі, з якім Шведскі цэнтр супрацоўнічае пры правядзенні розных культурных і інфармацыйных мерапрыемстваў. А таксама Шведскі інстытут і Каралеўскае аб'яднанне "Кантакт са Швецыяй"