(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5
(8017)3 06 08 13
+375 29 331 444 5

Iнтэрнацыянальная 11a, офiс 27

О Странах

  • Вывучэнне нардычных моў

    Вывучэнне нардычных моў

              

     

    - Веды, нават базавыя, паўночнаеўрапейскіх моў, з’яўляюцца перавагай для навучання ў гэтых краінах. У адрозненні ад англійскай яны адкрываюць шмат бясплатных магчымасцей прыняць удзел у стажыроўках і міжнародных праектах, дзе неабходна валоданне дадзенымі мовамі. Напрыклад, 33% рэспандэнтаў атрымалі стыпендыі на навучанне ў Швецыі па дадзеных навуковага даследавання  «Шведская мова ў Беларусі», якое праводзілася ў Цэнтры ў 2017 г.

     

    - Вы можаце зарабіць, дзякуючы шведскай, нарвежскай, фінскай, дацкай, ісландскай і нідэрландскай мовам. Паводле даследавання  «Шведская мова ў Беларусі», 45% апытаных выкарыстоўваюць шведскую мову на працы.

     

    Вывучаць шведскую, нарвежскую, дацкую і нідэрландскую лягчэй, калі Вы, напрыклад, валодаеце англіскай альбо нямецкай. Прыемна здзіўляе тое, што граматыка гэтых моў лягчэй, чым англійскай або нямецкай. Але нават калі Вы не валодаеце якой-небудзь замежнай мовай увогуле, то засвоіць адну з гэтых моў у якасці адзінай замежнай не толькі магчыма, але і вельмі даступна ды проста.

     

    - Вывучаць фінскую,  ісландскую  не так лёгка ў сувязі з іх асаблівасцямі (знакамітыя склоны фінскай і  старажытнасць ісландскай), але валоданне такімі мовамі, нават базавае – 100%-вы поспех у ўсталяванні кантактаў з прадстаўнікамі гэтых краін, а таксама Ваша ўнікальнасць – толькі адзінкі беларусаў могуць гэтым пахваліцца! Зараз кожны хоча чымсьці адрознівацца, і гэта – выдатная магчымасць! (ісландскую мову вывучала каля 10 чал., фінскую мову – каля 100).

     

    Змяніць свет і сябе да лепшага праз валоданне паўночнаеўрапейскімі мовамі!

    Шведская, фінская, дацкая, нарвежская, ісландаская і нідэрландская мовы – гэта крыніцы да ўнікальнай інфармацыі – ўнікальнаму вопыту і дасягненням паўночных суседзяў Беларусі і Нідэрландаў, то бок развітых краін.

     

    Беларусь, як і іншыя  краіны-ўдзельніцы ААН, прыняла 17 цэлей устойлівага развіцця, якія будуць вызначаць жыццё ўсіх людзей у бліжэйшае дзесяцігоддзе. Дзякуючы ім Швецыя і іншыя краіны рэгіёна ўжо дабіліся высокіх дасягненняў, напрыклад, у такіх галінах, як экалогія, роўнасць (асабліва гендэрная), адукацыя, інклюзія, клопат пра пажылых і інш. Для таго каб пераняць вопыт краін Паўночнай Еўропы і адаптаваць яго ў Беларусі, неабходна развіваць прафесійную камунікацыю з прадстаўнікамі гэтых краін.  Вывучэнне моў з'яўляецца інструментам для ўсведамлення, як глабальныя мэты рэалізуюцца на мясцовым узроўні ў краінах Паўночнай Еўропы.

     

    Контр-аргумент: усе валодаюць англійскай мовай. Знаходзіць інфармацыю пра краіны рэгіёну і мець адносіны з іх прадстаўнікамі можна і на англійскай, але часта ўласны (наш) і іх узроўні валодання мовай з’яўлюцца недастатковымі каб весці паўнавартасную камунікацыю. Таксама, калі Вы не валодаеце, напрыклад, шведскай мовай, а разам з тым і асаблівасцямі ментальнасці шведаў, то Вам будзе вельмі складана знайсці да іх падыход.

     

    Вывучэнне замежных моў

    Адукацыя будучыні

    Нарвегія і нарвежская мова

    Фінляндыя і фінская мова

    Ісландыя і ісландская мова

    Данія і дацкая мова

    Нідэрланды і нідэрландская мова

    Чаму IT-спецыялістам трэба вывучаць паўночнаеўрапейскія мовы