Тел./Факс: (375 -17) 3 06 08 13

Русский Белорусский Английская Шведский
 

Сустрэча з Хадановічам

Наш цэнтр працягвае мерапрыемствы, прысвечаныя году Стрындберга, і запрашае ўсіх ахвотных наведаць лекцыю-майстарклас выбітнага беларускага паэта і барда Андрэя Хадановіча.

“Стрындберг у Мінску: паэзія і музыка” – так называецца праект Цэнтра шведскіх даследаванняў. Мы ўжо можам пахваліцца шэрагам перакладаў паэзіі Стрындберга, якія зрабілі ўдзельнікі праекта. Цяпер чарга за музыкай! Андрэй Хадановіч раскажа пра сваю творчасць у гэтай галіне – стварэнне беларускіх “кавераў” канадскага паэта і шансанье Леанарда Коэна і польскага спевака Яцака Качмарскага. Слухачы таксама пачуюць беларускі варыянт знакамітай нямецкай песні Лілі Марлен. Андрэй Хадановіч не толькі выканае музычныя нумары, але і паразважае пра такога кшталту творчасць, падзеліцца вопытам, каб натхніць слухачоў на ўласныя эксперыменты!
 
Запрашаем у Цэнтр шведскіх даследаванняў 10 сакавіка, у суботу, у 15.00 (вул. Інтэрнацыянальная, 11А, 2-і паверх, офіс 27).